Template:Appeal/default/be

From Donate
Revision as of 02:22, 9 December 2011 by imported>JhsBot (Bot: Replacing 450 mill. with 470 mill.)
Jump to navigation Jump to search

У Google, магчыма, каля мільёна сервераў. У Yahoo працуе прыблізна 13 тысяч супрацоўнікаў. У нас - 679 сервераў і 95 штатных супрацоўнікаў.

Вікіпедыя — пяты па папулярнасці сайт у Сеціве, кожны месяц ён абслугоўвае 470 млн. чалавек, якія праглядаюць мільярды старонак.

Камерцыя — гэта нядрэнна. Рэклама не загана. Але месца ёй не тут. Не ў Вікіпедыі.

Вікіпедыя — гэта нешта асаблівае. Яна падобная на бібліятэку ці грамадскі парк. Яна быццам храм для розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам прыйсці разважаць, вучыцца, дзяліцца нашымі ведамі з іншымі.

Калі я заснаваў Вікіпедыю, я мог бы стварыць яе ў выглядзе прыбытковай кампаніі з рэкламнымі банерамі, але я вырашыў зрабіць нешта іншае. Мы старанна працавалі на працягу некалькіх гадоў, каб Вікіпедыя была эфектыўнай і эканомнай. Мы выконваем сваю місію і не марнуем грошы дарма.

Калі б кожны, хто чытае гэта, ахвяраваў 5 даляраў, мы маглі б ажыццявіць нашу кампанію па зборы ахвяраванняў за адзін дзень. Але не кожны можа зрабіць ахвяраванне, а з тых, хто можа — не кожны зробіць. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Кожны год хапае тых, хто вырашае зрабіць падарунак.

У гэтым годзе, калі ласка, падумайце аб унёску ў 5 долараў, 20 еўра, 10°000 бел. рублёў альбо іншым, які вы палічыце магчымым для абароны і падтрымкі Вікіпедыі.

Дзякуй,

Джымі Вэйлз
заснавальнік Вікіпедыі