Template:Appeal/default/be: Difference between revisions
imported>Хомелка renew |
m 1 revision: importing ready Jimmy translations |
(No difference)
|
Revision as of 17:14, 6 November 2011
У Google, магчыма, каля мільёна сервераў. У Yahoo працуе парадку 13-ці тысяч супрацоўнікаў. У нас - 400 сервераў і 73 супрацоўніка.
Вікіпедыя - пяты па папулярнасці сайт у сетцы, кожны месяц ён абслугоўвае 422 млн. чалавек, якія праглядаюць мільярды старонак.
Камерцыя - гэта нядрэнна. Рэклама не загана. Але месца ёй не тут. Не ў Вікіпедыі.
Вікіпедыя - гэта нешта асаблівае. Яна падобная бібліятэцы ці грамадскаму парку. Яна падобная храма для розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам прыйсці разважаць, вучыцца, дзяліцца нашымі ведамі з іншымі.
Калі я заснаваў Вікіпедыю, я мог бы стварыць яе ў выглядзе прыбытковай кампаніі з рэкламнымі банерамі, але я вырашыў зрабіць нешта іншае. Мы старанна працавалі на працягу многіх гадоў, каб зрабіць Вікіпедыю эфектыўнай і эканомнай. Мы выконваем сваю місію і не марнуем грошы дарма.
Калі б кожны, хто чытае гэта, ахвяраваў 5 даляраў, мы маглі б завяршыць нашу кампанію па зборы ахвяраванняў за адзін дзень. Але не кожны можа зрабіць ахвяраванне, а з тых, хто можа - не кожны зробіць. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Кожны год хапае тых, хто вырашае зрабіць падарунак.
У гэтым годзе, калі ласка, падумайце аб унёску ў 5 долараў, 20 еўра, 100 рублёў, або аб такім, які палічыце магчымым для абароны і падтрымкі Вікіпедыі.
Дзякуй,
Джымі Вэйлз
заснавальнік Вікіпедыі