Template:Appeal/Adrianne/be: Difference between revisions
Seddon (WMF) (talk | contribs) Created page with "{{Template:2011FR/quote |У дзяцінстве ў мяне было дарагое хобі. Я чытала любыя кнігі, што бацькі набывалі мн..." |
m Pcoombe moved page Template:2011FR/Appeal-adrianne/text/be to Template:Appeal/Adrianne/be: new location for appeals |
(No difference)
|
Latest revision as of 20:17, 28 February 2019
У дзяцінстве ў мяне было дарагое хобі. Я чытала любыя кнігі, што бацькі набывалі мне — і затым я прасіла яшчэ. Адзіным выйсьцем для іх уратаваць свой банкаўскі рахунак было купіць мне «Джэйн Эйр».
Я думала, што ніколі не дачытаю гэты доўгі раман, але я ўлюбілася. У пятым класе нам давялося вучыць аднакласікаў любому прадмету на выбар. Я выкладала літаратуру XIX стагоддзя.
Цяпер, як вы, мабыць, здагадаліся, я выкладаю англійскую мову. Я таксама праўлю Вікіпедыю, у прыватнасці артыкулы пра пісьменніц, напрыклад Мэры Шэлі, аўтара «Франкенштэйна», і Джэйн Осцін, якая напісала «Гонар і прадузятасць».
Калі я думаю пра мае справы ў Вікіпедыі, я не ўяўляю гэта проста як даданне інфармацыі. Я ўяўляю сябе настаўнікам. Дзякуючы Вікіпедыі, я магу дзяліцца ведамі далёка не толькі ў класе. Толькі за прошлы месяц артыкул у Вікіпедыі пра Джэйн Остын быў прачытаны больш за 115 000 разоў.
У маім універсітэце ў мяне ёсць доступ да мноства якасных прац. Але многім людзям гэтыя крыніцы недаступны — доступ ім перакрывае плата за карыстанне. Рэдагуючы Вікіпедыю, я намагаюся выправіць гэтую несправядлівасць.
Я люблю пазнаваць новае, заўсюды любіла. З гэтай прычыны я глыбока веру, што гэта магчымасць павінна быць даступная ўсім.
Вы згодны? Тады, калі ласка, далучайцеся да мяне, каб падтрымаць Вікіпедыю.